BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прадпрыемствы хочуць караць за дрэнны экспарт у Расею

Амбасадар Беларусі ў Расеі Дзмітрый Крутой прапануе пакараць тыя прадпрыемствы, якія не выконваюць план па росце экспарту беларускіх тавараў у Расейскую Федэрацыю. Віну за такое адставанне ад плану ён усклаў на маркетынгавыя службы гэтых кампаній.

Дзмітрый Крутой. Фота: president.gov.by

З такой заявай Дзмітрый Крутой выступіў падчас відэаканферэнцыі з пасяджэння ўдзельнікаў Міжведамаснай працоўнай групы па ажыццяўленні маніторынгу сітуацыі з пастаўкамі ў Расею, якую ён узначальвае. У паведамленні амбасады Беларусі ў Расеі гаворыцца, што размова «атрымалася жорсткай, асабліва для дзяржаўных органаў і арганізацый, якія дапусцілі зніжэнне тэмпаў росту экспарту ў студзені – лютым 2024 года». «Адзінай паважнай прычынай прасядання застаецца пераарыентацыя патокаў на іншыя рынкі (як, напрыклад, удалося берасцейскім малочнікам)», – гаворыцца ў паведамленні беларускай амбасады.

У Кітаі выявілі фальшывыя беларускія шакаладкі

У Кітаі выяўляюць падробленыя беларускія шакаладкі, заявіў старшыня «Белдзяржхарчпрама» Алег Жыдкоў у інтэрв’ю часопісу «Экономика Беларуси». Найбольш часта падрабляюць прадукцыю фабрыкі «Спартак», бо ў КНР вытворца прыйшоў раней за іншыя маркі, але робяць і фальшывую «Камунарку». Прычым вытворцы не проста ставяць лога беларускіх вытворцаў, а цалкам капіруюць упакоўку і паперу. «Спажыўцу, не заглыбленаму ў тонкасці вытворчасці, паводле знешняга выгляду вельмі складана вызначыць фальсіфікат», – наракае Жыдкоў.

Літва вырашыла адмовіцца ад манет 1 і 2 еўрацэнты

Сейм Літвы прыняў закон пра адмову ад манет наміналам 1 і 2 цэнты падчас аплаты наяўнымі. Пра гэта піша Delfi. Праект падтрымалі 65 дэпутатаў, 20 выступілі супраць, яшчэ 31 дэпутат устрымаўся.

Для звычайных грамадзян гэта значыць, што аплата за тавары і паслугі зменіцца. З 1 мая 2025 года агульны кошт падчас аплаты наяўнымі пачнуць акругляць. Сума будзе акругляцца да найбліжэйшай лічбы, кратнай 5. Пры гэтым акругленне не будзе прыменяцца да безнаяўнай аплаты, аплаты падарункавымі сертыфікатамі, грашыма, назапашанымі на картах лаяльнасці, падчас выплаты заробку і ў шэрагу іншых выпадкаў.

Палякі браніруюць майскія святы. Вось самыя папулярныя напрамкі

«Што тычыцца браніравання на майскія выходныя, то мы набліжаемся да перадпандэмічнага ўзроўню», – кажуць прадстаўнікі сайта Travelist.pl. Палякі ў асноўным выбіраюць пляжы Балтыйскага мора. «Цяпер мы назіраем рост колькасці транзакцый у параўнанні з папярэднімі двума гадамі. Іх на 16% больш, чым у 2023 годзе, і на 77% больш, чым у сезоне 2022 года.»., – кажа Эліза Мацкевіч з Travelist.pl.

На гэты момант прыкладна 43 працэнты ва ўсіх гатэлях, даступных на сайце Travelist.pl, яшчэ маюць вольныя месцы на майскія выхадныя. Калі казаць пра самыя папулярныя гарады, то ў першую пяцёрку ўваходзяць Калабжэг, Мельна, Шклярска-Парэмба, Мжэжына і Гданьск. У сярэдні ноч у нумары гатэля 4-5 зорак на два чалавекі з харчаваннем каштуе 553 злотых. Летась было 540 злотых, два гады таму – 442 злотых.

Беларускае Радыё Рацыя