BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расея і Беларусь не старгаваліся па дэталях да “Градаў”

Расея і Беларусь не змаглі дамовіцца па кошце на дэталі да рэактыўных сістэм залпавага агню “Град”.

Паведамляе ўкраінская выведка. Па даных ГУР, беларускі падрадчык павінен быў паставіць 250 адзінак прадукцыі, неабходнай для вытворчасці і рамонту “Градаў”, якая па цане ў 500-600% перавышала чаканую расейцамі.

Пасля напружаных перамоваў беларусы знайшлі выйсце: вырабляць састаўныя элементы будуць субпадрадчыкі. Што праўда, у іх няма адпаведных ліцэнзій, і гэта азначае, што якасць прадукцыі можа быць зніжаная, а рызыкі пры выкарыстанні РСЗА вырастуць.

“Град” — распрацаваная ў часы СССР рэактыўная сістэма залпавага агню. Гэта магутная зброя, якая дазваляе за кароткі час выпусціць да 40 снарадаў калібрам 122 мм.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: wikipedia.org