BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі перагледзелі ўмовы выдачы льготных крэдытаў маладым спецыялістам

У Беларусі перагледзелі ўмовы выдачы льготных крэдытаў маладым спецыялістам. Іх сума павялічана, але пры гэтым ільготная стаўка будзе дзейнічаць толькі пры ўмове адпрацоўкі тэрміну размеркавання.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй указа прадугледжана, што льготныя крэдыты будуць выдавацца “Беларусбанкам” на набыццё нехарчовых спажывецкіх тавараў беларускай вытворчасці.

Маладыя спецыялісты змогуць адзін раз атрымаць ільготны крэдыт на тэрмін да пяці гадоў памерам 30-разовага бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, якое дзейнічае на дату заключэння дамовы.

Беларускае Радыё Рацыя