BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку прайшоў вялікі Кірмаш Вакансій

У Беластоку прайшоў вялікі Кірмаш Вакансій. 70 прадпрыемстваў і кампаній прапанавалі працу, у тым ліку і беларусам, і украінцам.

Кажуць удзельнікі Кірмашу вакансій:

– Вельмі цікава было пабываць на гэтай выставе, таму што шмат работадаўцаў было прадстаўлена і можна зрабіць высновы, якія спецыяльнасці і кваліфікацыі патрэбныя. І можна зразумець што табе зрабіць – можа падцягнуць мову, ці прайсці нейкія курсы для таго, каб знайсці працу.

– Пазнаёмілася з многімі сем’ямі, якія прыехалі з Беларусі і атрымалі грамадзянства на аснове сваіх польскіх каранёў. І часта пытаюцца, куды можна ўладкаваць сваю моладзь.

– Проста пабачым, што ёсць на працоўным рынку, якія патрабаванні… Ёсць у Польшчы самаабарона, пойдзем туды, ёсць у нас агульны вораг.

Прысутны на Кірмашы арганізатар і дырэктар павятовай Управы працы у Беластоку Пётр Матусяк нагадаў, што беларусы могуць у любы час звяртацца для пошукаў працы і кансультацый, непасрэдна ў саму ўправу.

Больш інфармацыі тут – Dla bezrobotnych i poszukujących pracy | WORTAL (praca.gov.pl)

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя