У МЗС Беларусі паабяцалі «жорстка дабівацца аднаўлення свабоднага руху жыццёва важных тавараў, перш за ўсё, гуманітарных».
Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік заявіў, што, нягледзячы на «транспартную і фінансавую блакаду», арганізаваную заходнімі дзяржавамі, Беларусь гандлюе больш чым з 200 краінамі і тэрыторыямі, а сваю прадукцыю экспартуе ў 160 дзяржаў.
«Заходнікі ж даходзяць да нелегітымнай транспартнай і фінансавай блакады нашай краіны. Адвольна прымяняюць нават уласнае санкцыйнае заканадаўства. Запалохваюць свой бізнес, дэзынфармуюць сваё насельніцтва, груба топчуць міжнароднае гандлёвае права», — заявіў Сяргей Алейнік на пасяджэнні калегіі Міністэрства замежных спраў Беларусі 6 сакавіка. У той жа час міністр адзначыў, што ў Беларусі ўжо бачаць «асобныя прыкметы працверажэння ўсё большай колькасці апанентаў з заходніх краін.