BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Забарона на ўвоз асобных тавараў з Літвы ў Беларусь пачне дзейнічаць з 1 красавіка

Забарона на ўвоз асобных тавараў з Літвы ў Беларусь пачне дзейнічаць з 1 красавіка.

Згодна з ёй, забаронена ўвозіць у Беларусь для продажу шэраг тавараў, вырабленых у Літве (кава, сокі, воды, шэраг прадукцыі з садавіны і арэхаў, алкаголь, панчошна-шкарпэткавыя вырабы, лядоўні, шэраг будаўнічых матэрыялаў ды іншае), а таксама шэраг тавараў для продажу і спажывання ў Беларусі, незалежна ад краіны іх паходжання (воды, алкаголь, воцат, ужыванае адзенне, дэталі аўтамабіляў ды іншае).

Беларускае Радыё Рацыя