BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Змяненні ў выплаце пенсіяў у Беларусі

З 1 ліпеня грамадзяне ва ўзросце да 70 гадоў і інваліды ІІІ групы будуць атрымліваць пенсію толькі праз банкі. Гэтая мера таксама закране сем’і, якія выхоўваюць дзяцей і атрымліваюць дапамогу па доглядзе.

На гэта звярнуў увагу старшыня камітэту працы, занятасці і сацыяльнай абароне Менгарвыканкаму.

Людзі старэйшыя за 70 гадоў і інваліды I, II групы пры жаданні па-ранейшаму змогуць атрымліваць пенсію праз пошту, у тым ліку з дастаўкай дадому.

Гэтае ж права захаваецца ў атрымальнікаў дзіцячых дапамог, якія самі з’яўляюцца інвалідамі, а таксама ў сем’яў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў.

Дастаўляць пенсіі і дапамогі на дом па ўсёй краіне будзе толькі нацыянальны аператар паштовай сувязі — «Белпошта».