20 сакавіка ў Беластоку адбудзецца вялікі Кірмаш Вакансій, дзе 70 прадпрыемстваў і кампаній прапануюць працу, у тым ліку і беларусам.
Кажа ўдзельніца Кірмаша, супрацоўніца Цэнтра падтрымкі грамадскіх арганізацый Ірыны Капланашвілі:
– Нам розныя пазіцыі патрэбны: заводы, фабрыкі, у вузкай спецыяльнасці таксама. Таму варта пайсці, паўдзельнічаць у гэтым кірмашы працы. Раю ўсім удзельнікам такога мерапрыемства прыносіць з сабой надрукаванае ў несяолькіх экземплярах CV, што ўжо там на месцы яны давалі свае пазіцыі, расказвалі пра сябе і стараліся самі актыўнічаць і гнаходзіць працу.
Кірмаш Вакансій у Беластоку пройдзе з 10-й да 16-й 20 сакавіка. Адрас правядзення: Гарадскі стадыён (ul.Słoneczna 1), Vip-зона. На кірмашы будзе перакладчыца, якая дапаможа беларусам у стасунках і перамовах з працадаўцамі.
Фота аўтара:
Беларускае Радыё Рацыя