На Байкануры адбыўся запуск карабля “Саюз МС-25” да Міжнароднай касмічнай станцыі з беларускай Марынай Васілеўскай на борце.
Першапачаткова старт павінен быў адбыцца з касмадрома “Байканур” 21 сакавіка, але адбылася тэхнічная непаладка. Гендырэктар “Раскосмасу” Юрый Барысаў запэўніваў Лукашэнку, што старт “Саюз МС-25”, намечаны на рэзервовы час у 15:36 23 сакавіка, пройдзе штатна.
У экіпажы карабля тры чалавекі — камандзір Алег Навіцкі, нараджэнец Беларусі, грамадзянка Беларусі Марына Васілеўская і астранаўт NASA Трэйсі Дайсан.
Беларускае Радыё Рацыя