BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуска пра жыццё ў Нямеччыне

Больш за год з палітычных матываў у Нямеччыне знаходзіцца былая палітвязень Святлана Бараноўская. Але ці атрымалася за такі час уладкаваць сваё жыццё, ці проста было інтэгравацца ў нямецкае грамадства і чаму варта прасіць прытулак у Літве ці Польшчы, – пра гэта ды іншае распавяла сама рэспандэнтка:

— Пакінула Беларусь змушана і апынулася тут па Дублінскай канвенцыі, таму што спачатку я апынулася ў Літве, але ў мяне была ўжо гуманітарная віза, атрыманая мной яшчэ ў амбасадзе Нямеччыны ў Беларусі. Падавалася я туды на падставе наяўных у мяне дакументаў аб пераследзе. І, уласна кажучы, на падставе гэтага мне далі гуманітарную візу. Я ўцякала з Беларусі праз Літву, і з Літвы па Дублінскай канвенцыі я была перанакіраваная сюды, у Нямеччыну, у Кёльн. І цяпер я тут, у мяне від на жыхарства, вось зараз яго працягнула ўжо тэрмінам на два гады яшчэ. Такі параграф называецца 22.2. Гэта не бежанства, гэта параграф 22. То бок, гэта вось такія падставы майго быцця тут у Германіі.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Палітвязню Святлане Бараноўскай у Беларусі былі прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 342 Крымінальнага кодэкса – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх і арт. 369 Крымінальнага кодэкса – Абраза прадстаўніка ўлады. Прысуд – тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).

Беларускае Радыё Рацыя