
МЗС Літвы выказала пратэст рэжыму Аляксандра Лукашэнкі з-за заявы старшыні КДБ Івана Церцеля.
У сваім выступе на “Усебеларускім народным сходзе” ён сцвярджаў, што з літоўскай тэрыторыі планавалі накіраваць баявыя дроны на Менск і яго прыгарады. Але, паводле яго версіі, сілавікі ў Беларусі змаглі “прадухіліць атакі”.
“У літоўскі МЗС выклікалі часовага паверанага ў справах Беларусі Яраслава Хмыля і ўручылі яму ноту пратэсту. “Міністэрства запатрабавала, каб Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь неадкладна зняпраўдзіла гэтую дэзінфармацыю і яшчэ раз нагадала, што Літоўская Рэспубліка распачне ўсе магчымыя захады для гарантавання бяспекі, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці сваёй краіны“, — цытуе паведамленне lrt.lt.
Яшчэ ў чацвер прадстаўнікі Узброеных сіл Літвы назвалі словы Церцеля “дэінфармацыяй” і “лухтой”.