BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія кіберпартызаны: сярод прыярытэтаў – дапамога Украіне

Віншаванне Палку Каліноўскага, узломы дзяржаўных сайтаў, збор разведдадзеных на карысць Украіны, здабыццё інфармацыі пра ваенны комплекс у Беларусі. Такім чынам зараз будуецца праца групы беларускіх хакераў-кіберпартызанаў, – распавяла прадстаўніца беларускіх кіберпартызанаў Юльяна Шаметавец:

У прынцыпе праца застаецца такой жа, як яна была і ёсць, асабліва за апошнія два гады, спачатку поўнамаштабнай вайны. Мы ставім свае стратэгічныя прыярытэты – дапамога Украіне. Гэта і здабыццё разведадзеных. Напрыклад, з апошніх зліваў мы паказалі, што дабылі інфармацыю ўкраінскаму боку ад расейскага спецыяльнага тэхнічнага цэнтру, які, напрыклад, робіць дроны і іншую ваенную тэхніку.

Вельмі важным пунктам застаецца Беларусь. Адзін з напрамкаў – здабыццё інфармацыі з ваеннага комплексу, а таксама любой інфармацыі, якая можа дапамагаць палку Каліноўскага і іншым групам, якія працуюць унутры. Але гэта таксама падрыхтоўка да дня Х, калі будуць нейкія моманты магчымасцяў унутры Беларусі, ці, напрыклад, праз паразу расейскага рэжыму, ці праз нейкія падзеі ўнутры краіны.

І трэці пункт, пра які мы заўсёды дбаем, гэта тое, як нашыя атакі, нашае змаганне ўплывае на людзей унутры Беларусі. Зразумела, тым, хто застаецца ўнутры, цяжка, рэпрэсіі працягваюцца, таму для нас важна захоўваць гэтую веру, пазітыў, і паказваць людзям, што змаганне працягваецца.

Беларускія кіберпартызаны дзейнічаюць на зрыў працы органаў бяспекі і іншых, якія падтрымліваюць кіраванне рэжыму ў Беларусі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя