BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Больш двух месяцаў няма звестак ад палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк

Яна знаходзіцца ў Рэчыцкай калоніі №24 для жанчын-рэцыдывістак. Трэці раз да яе не пусцілі адваката па прычыне адсутнасці заявы.

Хаця 8 студзеня родныя атрымалі кароценькае пісьмо, у якім яна паведамляла пра напісаную на сустрэчу з адвакатам заяву, кажа муж Паліны Андрэй Шарэнда:

– Зразумела, што тое што кажуць – стандартная адмазка. Там працягваецца сістэма інкамунікада, калі палітзняволены пазбаўлены любога кантакту са светам. Такі рэжым лічыцца адным са злачынстваў супраць правоў чалавека, і пра гэта не раз узгадвалі міжнародныя арганізацыі.

Яшчэ больш засмуцілі родных словы былой палітзняволенай Міі Міткавіч, што, калі палітзняволеную адпраўляюць у Рэчыцкую калонію №24 па крымінальнаму артыкуле 411, то гэта квіток у адзін канец, гаворыць Андрэй Шарэнда:

– Тыя палітзняволеныя, якія знаходзяцца ў калоніі 24, іх стан здароўя выклікае больш за ўсё трывогі.

Вядома, што Рэчыцкая калонія №24 «праславілася» вельмі жорсткімі ўмовамі. А 411 артыкул – злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі – можна працягваць бясконца.

Беларускае Радыё Рацыя