BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Былога работніка БМЗ, якога абяцалі адпусціць, асудзілі на год калоніі

У Гомельскім абласным судзе вынесены прысуд Дзмітрыю Шчарбіну. Яго прызналі вінаватым у «распальванні варожасці». Справу разглядаў суддзя Вадзім Бабыроў. Шчарбін асуджаны на год калоніі агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы.

Дзмітрый Шчарбін – былы супрацоўнік БМЗ. Яго жорстка затрымлівалі ў кастрычніку мінулага года, абвінавачвалі ва ўдзеле ў пратэстах 2020-га на прадпрыемстве. У тг-канале сілавікоў абяцалі, што мужчыну не будуць працягваць пераследаваць і пасля размовы «ён можа спакойна жыць і працаваць». У Дзмітрыя Шчарбіна трое дзяцей.