Стала вядома пра яшчэ адзін прысуд паводле «народнага» арт. 342 Крымінальнага кодэксу.
Гэтым разам 15 лютага да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі») асудзілі Алу Кузняцову. Вядома, што жанчына мае праблемы са здароўем.
Да прысуду яна знаходзілася пад закладам у памеры 18 500 рублёў. Суддзя Юлія Шчоткіна прызнала яе вінаватай ва ўдзеле ў адным з мірных сходаў у 2020 годзе. Ала нібыта парушала грамадскі парадак, рухалася па праезнай частцы і дэманстравала пальцамі сімвал «вікторыі».
Жанчына прызнала віну і пазнала сябе на фотаздымку, які быў сярод доказаў.
“Вясна”