BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чарговыя палітычныя затрыманні ў Баранавічах

Рэпрэсіі ў Беларусі. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра масавыя затрыманні ў Баранавічах — як мінімум 5 чалавек абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту. Усім затрыманым пагражаюць крымінальным артыкулам. 

Як паведамляе @mediazona_by, сярод затрыманых былы палітвязень Пётр Зіневіч, якога асудзілі на 2 гады «хіміі» за пост пра міліцыянта. У студзені мінулага году мужчына цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.