BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці наступае за палётам у космас кар’ерны ўзлёт?

Палітолаг Валер Карбалевіч выказаўся ў нашым эфіры пра перспектывы першай у гісторыі незалежнай Беларусі касманаўткі Марыны Васілеўскай.

Кажа Валер Карбалевіч:

-Яе ўжо пачалі выкарыстоўваць у палітычных мэтах. І будуць з ёю насіцца, вазіцца. І сапраўды яе выберуць у нейкія органы, сруктуры і так далей. А тое, як у статусе касманаўткі абазначаны як бы палітычная і ідэалагічная пазіцыя гэтага касманаўта, гэта ўвогуле выглядае смешна. Не павінна ўдзельнічаць у нейкіх акцыях пратэста. Гэта кажа пра тое, наколькі гэтая тэма балючая для самаго Лукашэнкі. І гэтая тэма ніяк не сыходзіць. Гэта выглядае даволі гратэскна.

На думку эксперта, першая беларуская касманаўтка мусіла быць «лукашысткай», і менавіта па такім прынцыпе адабралі Васілеўскую.

Беларускае Радыё Рацыя