BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дыпламаты еўрапейскіх краінаў сочаць за справай беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта, экстрадыцыі якога дамагаецца Менск

Улады ў Менску абвінавачваюць актывіста і рэжысёра Андрэя Гнёта ў эканамічным злачынстве, але прадстаўнікі грамадскай супольнасці ўпэўненыя, што Менск выкарыстоўвае Інтэрпол у рэпрэсіўных мэтах.

Суд першай інстанцыі ў Сербіі пастанавіў экстрадаваць Гнёта на радзіму. На другім судовым паседжанні, калі апеляцыйны суд разгледзеў скаргу на рашэнне аб экстрадыцыі, прысутнічалі дыпламаты еўрапейскіх краінаў. Паводле Юліі Гарачай, «Каманда НАУ атрымала пацверджанне аб стварэнні працоўнай групы ў Бялградзе з еўрапейскіх дыпламатаў. У працоўную групу ўвайшлі прадстаўнікі Аўстрыі, Даніі, Кіпра, Харватыі, Польшчы, Нямеччыны і яны сочаць за лёсам Андрэя Гнёта», – распавяла Юлія Гарачая.