BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЕГУ запрашае прыняць удзел у канферэнцыі памяці беларускага філосафа Фурса

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае прыняць удзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі «Контуры сучаснай крытычнай тэорыі», якая прысвечана памяці беларускага філосафа Уладзіміра Фурса.

Кажа арганізатар, філосаф Павел Баркоўскі:

– Канферэнцыя планавалася ўжо даўно. Перад усім тыя вучні Уладзімера Фурса, якія яе рыхтавалі, спадзяваліся што яна сапраўды адгукнецца ў грамадстве. Бо Уладзімір Фурс у свой час быў адным з выбітных прадстаўнікоў філасофскай думкі ў сацыяльным полі ў Беларусі вядомым у савецкай прасторы. Мяркуецца, што будуць прымаць удзел перад усім спецыялісты, якія могуць фіксаваць ідэі філосафа. Пытанні, якія падымаў Уладзімір Фурс тычыліся ў тым ліку і месца Беларусі ў свеце, тых сацыяльных працэсаў, якія ў ёй адбываліся.

Па выніках канферэнцыі плануецца публікацыя дакладаў у часопісе «Топас». Заяўкі на канферэнцыю ЕГУ «Контуры сучаснай крытычнай тэорыі» прымаюцца да 17 сакавіка праз запаўненне анлайн-формы.

Фота Паўла Баркоўскага:

Беларускае Радыё Рацыя