BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Экс-палітвязень Андрэй Кудзік не выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Андрэй Кудзік. Здымак: „Вясна“

9 лютага суд Маладзечанскага раёна (Менская вобласць) прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» кантэнт старонкі «Андрэй Кудзік» у «Тык-Току». Неўзабаве пасля гэтага, 15 лютага, мужчына перастаў выходзіць на сувязь.

Пасля стала вядома, што Кудзіка на 15 сутак змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання ў Вілейцы (Мінскай вобласці). Канкрэтныя прэтэнзіі, а таксама артыкул, па якім ён атрымаў адміністрацыйнае пакаранне, невядомы.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, актывіста з Вілейкі «неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 гадоў: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі».

У лютым 2022-га Кудзік быў прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Мужчына ад дачы паказанняў адмовіўся, віну не прызнаў. Выйшаў на волю 18 ліпеня 2023 года.
У кастрычніку мінулага года Кудзіка арыштавалі на 15 сутак «за віншаванне Украіны з Днём незалежнасці» ў «Тык-Току».

Беларускае Радыё Рацыя