BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ФСБ забіла актывіста з Беларусі

ФСБ забіла беларуса. Расейскія сілавікі застрэлілі ў Карэліі 49-гадовага Мікалая Аляксеева, які падтрымаў пратэсты 2020 года.

Паводле афіцыйнай версіі расейскага следcтва, Аляксееў нібыта аказаў супраціў пры затрыманні. Затрымаць мужчыну хацелі ў рамках крымінальнай справы аб «падрыхтоўцы да тэракту», якую на Аляксеева завялі ў Карэліі ў той жа дзень.

Мікалай Аляксееў — выпускнік Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Меў чатырох дзяцей. Як распавялі знаёмыя сям’і Мікалая, ён працаваў разам з жонкай у фітнес-клюбе ва Уруччы. Аляксей быў актывістам руху пратэсту ва Уруччы, вывешваў сцягі на дамах. Гэта вынікае і з яго акаўнта ў Instagram. Ён рэгулярна змяшчаў заклікі з падтрымкай пратэснага руху ў Беларусі. З Расеі паходзіла жонка Мікалая. Яна пераехала ў Расею першай, да сваякоў у Карэлію. Як і калі да яе перабраўся Мікалай, невядома.

У сваім акаўнце «УКантакце» Аляксееў выказваўся і пра падзеі ў Расеі, звязаныя са смерцю Аляксея Навальнага. Апошні ягоны допіс датуецца 24 лютага, актывіст пісаў пра гадавіну пачатку вайны са словамі падтрымкі ўкраінцам.

ФСБ паказала відэа ліквідацыі беларуса, які быццам рыхтаваў тэракт у Карэліі:

https://t.me/rian_ru/234405

Беларускае Радыё Рацыя