BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Грамадзянку Украіны абвінавацілі ў шпіянажы і асудзілі на 9 гадоў калоніі

Гомельскі абласны суд, меркавана, 5 сакавіка ў закрытым рэжыме вынес прысуд грамадзянцы Украіны, палітзняволенай Наталлі Захаранцы і яе знаёмай Ларысе Крупа.

Пра прысуд @radiosvaboda даведалася са сваіх крыніц. Захаранку абвінавацілі ў шпіянажы на карысць Украіны паводле арт. 358 КК, а яе знаёмую ў неданясенні аб злачынстве (ч. 2 арт. 406 КК). Справу разглядаў суддзя Анатоль Сотнікаў.

Гэтая гісторыя атрымала агалоску яшчэ напачатку ліпеня мінулага года, калі жыхарка Чарнігава Наталля Захаранка знікла па дарозе ў беларускі Мазыр, дзе жыве яе сястра. Да пачатку расейскай агрэсіі прадпрымальніца Наталля часта ездзіла ў Гомель гандляваць на мясцовым рынку.

Як паведамлялі ўкраінскія медыі, Наталля з’яўлялася валанцёркай, пасля пачатку вайны перавозіла ў ЕЗ і Беларусь украінскіх уцекачоў, перадавала дакументы і лекі.

Крыніца: “Вясна”