Паводле інфармацыі “Свабоды”, людзі, якія выходзілі пасля арышту з гомельскага ізалятара часовага ўтрымання ў сярэдзіне і канцы лютага, расказвалі, што былі там адначасова з былым кіраўніком Гомеля Пятром Кірычэнкам.
Зараз ён займае пасаду старшыні Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Ён жа ў снежні мінулага года ўзначаліў Гомельскую абласную выбарчую камісію.
“Нам, арыштантам, самі канвойныя казалі, што Кірычэнка быў на “сутках”. Але сядзеў асобна ад усіх “экстрэмістаў”, на іншым паверсе. Міліцыянты самі былі ў шоку ад такога”, — апавядаў “Свабодзе” адзін з тых, хто нядаўна вызваліўся з гомельскага ІЧУ.
Афіцыйнай інфармацыі пра затрыманне Пятра Кірычэнкі не было.
Беларускае Радыё Рацыя