BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кіберпартызаны паведамілі пра ўзлом сайта КДБ

Кіберпартызаны прызналі сваю датычнасць да ўзлому сайта КДБ. Гэта адбылося яшчэ ўвосень 2023 года. Пра гэта ўдзельнікі кібергрупоўкі напісалі ў сваім тэлеграм-акаўнце. 

– Афіцыйны сайт КДБ РБ не працуе ўжо больш за 2 месяцы. А ўсё таму, што Кіберпартызаны прабраліся туды яшчэ восенню 2023 года і выпампавалі ўсю даступную інфармацыю. Працягваем жахаць па дыктатуры, – гаворыцца ў паведамленні. У пацвярджэнне сваіх дзеянняў, кіберпартызаны выклалі спіс адміністратараў сайту Камітэта дзяржбяспекі, а таксама базу дадзеных сайта і логі сервера.

Гэты выпадак пракаментаваў палітычны аглядальнік і гісторык Аляксандр Фрыдман

У КДБ Беларусі ўмеюць правільна расстаўляць прыярытэты і эканоміць рэсурсы: камітэтчыкам удалося, паводле словаў Івана Церцеля, прадухіліць атакі баявымі дронамі з «натаўскай» Літвы, але не ўдалося запусціць свой уласных сайт, на які была здзейсненая атака з боку кіберпартызанаў”.

Беларускае Радыё Рацыя