BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Менчука асудзілі за тое, што назваў «российской мразью» прарасейскую актывістку Вольгу Бондараву

Менчука асудзілі за тое, што падчас выбарчага пікета ў Менску назваў «российской мразью» прарасейскую актывістку Вольгу Бондараву. Пра гэта піша @nashaniva са спасылкай на тэлеграм-канал Бондаравай.

Паводле яе, падчас агітацыйнага пікета менчук назваў яе «российской мразью». «У прысутнасці выбаршчыкаў», – дадала Бондарава. Паведамляецца, што хлопца затрымалі праз 2 гадзіны пасля выпадку.

За свае дзеянні ён асуджаны паводле ч. 1 артыкула 10.2 адміністрацыйнага кодэкса (абраза). Па гэтым артыкуле штраф можа быць да трыццаці базавых велічыняў.