BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Музыку гарадзенскага гурта Dzieciuki патрэбная дапамога

Басіст гарадзенскага фольк-панк гурта Dzieciuki Андрэй «Пітон» Пятко трапіў у бяду, пра гэта гурт паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. У выніку няшчаснага выпадку Андрэй зламаў абедзве нагі.

Фота: facebook.com/Dzieciuki

Музыкі гурта звярнуліся ў сацсетках па дапамогу: “Сябры! Як многія ўжо ведаюць, наш Пітоша патрапіў у бяду. У выніку выпадку, яму не пашанцавала зламаць абодзьве нагі. Зразумела, у бліжэйшы час ён не зможа вернуцца да працы, а рахункі са шпіталю, як і рэабілітацыю, трэба аплаціць. Мы ніколі не хавалі, што працуем на звычайных працах, ды не валодаем мільёнамі. Таму вымушаны звярнуцца да вас”.

“Вы можаце дапамагчы фінансава па нумару blik ніжэй, ці проста распаўсюдзіць гэты допіс. Усе лішкі пойдуць на дабрачыннасць”, – напісалі музыкі.

Фота facebook.com/Dzieciuki