BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Насуперак абяцанням уладаў рэканструкцыя Чырвонага касцёла так і не пачалася

Рэканструкцыя касцёла святога Сымона і Алены (вядомага як Чырвоны касцёл) у Менску павінна была стартаваць не пазней за сакавік, аднак абяцаныя працы так і не пачаліся, паведамляе партал katolik.life.

“Ніякіх прыкметаў пачатку працаў пакуль не назіраем, і на гэты конт нам нічога не паведамлялі. Падчас Вялікага посту прыхаджане маліліся аб тым, каб гарадскія ўлады захацелі адкрыць для вернікаў касцёл на Вялікдзень”, — цытуе партал словы прыхаджан.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран 25 кастрычніка мінулага года заявіў, што рэканструкцыя Чырвонага касцёла “вядзецца па плане”, працы не спыняліся ні на адзін дзень.
Пасля пажару ў ноч на 26 верасня 2022 года Чырвоны касцёл быў зачынены на рамонт. Была пашкоджана маёмасць на плошчы каля 20 кв. м, людзі не пацярпелі. Улады закрылі будынак да аднаўлення пашкоджаных пажарам камунікацый.

6 кастрычніка таго ж года з прыходам скасавалі дамову бясплатнага карыстання будынкам касцёла.

Беларускае Радыё Рацыя