Як стала вядома з дасведчанай крыніцы, палітзняволены Уладзімір Гундар на чарговы год пазбаўлены прадуктовай перадачы.
Першая забарона адбылася ў бабруйскай калоніі з 24 верасня 2023 года па 24 верасня 2024 года, куды быў адпраўлены Гундар пасля ўступлення прыгавору ў сілу, кажуць блізкія да сям´і людзі:
– З 1 сакавіка яго зноў пазбавілі перадачы. Хаця сядзіць ужо паўгода ў камеры-адзіночцы. Паводзіць сябе ніжэй травы, цішэй вады. Таму сам не ведае, за што. Магчыма, у іх там па плану штосьці такое бывае.
Нагадаем, што палітвязень Уладзімір Гундар асуджаны па справе «групоўкі Аўтуховіча» да 20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Тэрмін пачаў адбываць у бабруйскай калоніі №2. Але неўзабаве быў адпраўлены ў магілёўскую турму №4.
Беларускае Радыё Рацыя