У Жлобіне сілавікі затрымалі не менш за чатырох чалавек, піша “Гомельская Вясна”. Гэта прадпрымальнік Дзмітрый Панамароў, пенсіянерка Марыя Лявоненка, Іна Волкава і Леанід Лісны.
![](https://racyja.com/by/wp-content/uploads/2024/03/a3075910-ba28-11ee-ba66-e979db9faa2a.jpg)
На першых трох склалі пратаколы за нібыта “распаўсюд экстрэмізму”. Ліснага абвінавачвалі ў “непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі”. Праваабаронцы ведаюць пакуль толькі прысуд Панамарову: яго арыштавалі на 10 сутак.