BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Памёр бацька Міколы Статкевіча

Пра смерць Віктара Статкевіча, бацькі палітвязня палітыка Міколы Статкевіча, паведаміла ў фэйсбуку жонка палітыка Марына Адамовіч.

Віктар Статкевіч памёр 19 сакавіка. Яму было 97 гадоў, ён жыў у Баранавічах.

Ад самога Міколы Статкевіча ўжо 404 дні няма аніякай інфармацыі. Напомнім, што 14 снежня 2021 года яго засудзілі да 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму.