BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Памёр трэці беларус, які пацярпеў у выніку тэракту ў Падмаскоўі

Пра смерць грамадзяніна Беларусі Аліма Кашаварава, 1981 года нараджэння, які “атрымаў шматлікія кулявыя раненні” падчас тэракту 22 сакавіка ў падмаскоўным Краснагорску, паведаміла сёння амбасада Беларусі ў Расеі.

Фота: ria.ru

Раней адзначалася, што пацярпелы ахоўнік “Крокус Сіці Хола” знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане. 26 сакавіка амбасада паінфармавала, што спісе загінулых у выніку тэракту ў Краснагорску значыцца Вадзім Кулік. Беларускі грамадзянін 1981 года нараджэння з такімі дадзенымі “працуе ахоўнікам у “Крокус Сіці Холе” і не выходзіць на сувязь з моманту тэракту”, паведамляла дыпмісія.

24 сакавіка дыпмісія паведаміла аб гібелі грамадзянкі Беларусі 1978 года нараджэння. Яе імя не называлася. 26 сакавіка Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Ашмянскага раёна заявіў, што меркаваныя тэрарысты, якія расстралялі наведвальнікаў канцэртнай залы “Крокус Сіці Хол” у Падмаскоўі, хацелі схавацца ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя