BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Памёр вядомы беларускі скульптар Ігар Голубеў


Першага сакавіка пайшоў з жыцця беларускі скульптар Ігар Голубеў. Яму было 62 гады.


Голубеў — аўтар шэрагу помнікаў славутым гістарычным асобам Беларусі. Ён стварыў помнік Уладзіміру Караткевічу на яго радзіме ў Оршы, Язэпу Драздовічу ў Траецкім прадмесці ў Менску, Напалеону Ордзе ў Іванава Брэсцкай вобласці, Еўфрасінні Полацкай ў Полацку і Менску, Васілю Цяпінскаму і Сымону Буднаму ў дворыку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Каля Чырвонага касцёла на Плошчы Незалежнасці ў Менску стаіць манументальная скульптурная кампазіцыя Ігара Голубева “Архангел Міхаіл перамагае зло”.

Беларускае Радыё Рацыя