BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Памерла Лета Юстыновіч

Сёння а 15-й гадзіне памерла Лета Юстыновіч, неаднаразовая ўдзельніца акцыяй пратэсту ў Менску. Яна нарадзілася ў сталіцы Беларусі ў 1939 годзе. Паводле ўласнага прызнання, «у 1989-м, калі пачалося Адраджэнне, я кінулася ў яго з галавой».

Лета Юстыновіч (злева), фота “Наша Ніва”

Як зазначае НН, далёка не кожны з іншых іх удзельнікаў ведаў, як яе завуць, але ў твар і па вышыванай вопратцы ды карункавай палярыне пазнавалі тысячы людзей. Яна была сапраўдным сімвалам і ўвасабленнем беларускага нацыянальнага і дэмакратычнага руху.