BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пастару Аляксандру Зарэцкаму зноў прысудзілі 15 дзён арышту

Пастара з Новалукомля Аляксандра Зарэцкага затрымалі 22 лютага за тое, што ён маліўся за Украіну. Яго пакаралі адміністрацыйным арыштам на 15 сутак паводле артыкулу 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), паведамляе «Хрысьціянская візія».

8 сакавіка ён павінен быў выйсці на волю, але 6 сакавіка яго паўторна арыштавалі на 15 сутак – па ч. 1 арт. 24.23 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў). Такім палічылі пропаведзь падчас богаслужэння.