BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вырасла колькасць трагічных выпадкаў на вадзе

За тыдзень на вадаёмах краіны патанула пяць чалавек, а ўсяго з пачатку года ўжо 39 ахвяр вады, пераважна гэта рыбакі, – паведамляе Таварыства выратавання людзей на вадзе.
Паводле слоў інструктара таварыства, халодная вада ўскладняе сітуацыю:

— Бо вада вельмі халодная, сутарга, спазмы. Прычым розныя могуць быць варыянты. Або чалавек проста панічна губляецца, у яго спыняецца рух, або гэта можа прывесці наогул да спынення сэрца. Практыка гаворыць аб тым, што людзі, якія тонуць, яны не крычаць. Рэдка гэта людзі робяць. Як правіла, яны ціха сыходзяць пад ваду.

Ёсць у ратавальнікаў і станоўчая статыстыка. З пачатку года атрымалася выратаваць з вады 32 чалавекі, з якіх чацвёра – дзеці.

Беларускае Радыё Рацыя