Сёлета ў інтэрнатах Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі як мінімум тры студэнты скончылі жыццё самагубствам, піша “Зеркало”.
У прычынах трагедый разбіраюцца следчыя органы. Студэнтам ніякай інфармацыі пра здарэнні не паведамляюць. Некаторыя наракаюць на адсутнасць псіхалагічнай дапамогі.
Першы суіцыд адбыўся ў канцы студзеня. Адзін са студэнтаў БДУІР скончыў жыццё самагубствам у інтэрнаце № 1. Яго знаёмыя кажуць, што хлопец моцна перажываў з-за пераздач і высялення з інтэрната. У пачатку сакавіка іншы студэнт саскочыў з 12-га паверха гэтага інтэрната. Трэці суіцыд адбыўся 10 сакавіка. Студэнт скончыў жыццё самагубствам у інтэрнаце № 2.