BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сярод вязняў калоніі №1 у Наваполацку распаўсюджваецца кароста

Сярод вязняў калоніі №1 у Наваполацку распаўсюджваецца кароста. Пра гэта заяўляюць праваабаронцы.

Кароста – гэта заразнае скурнае захворванне, выклікаецца мікраскапічным паразітам – кароставым кляшчом. Характэрнымі прыкметамі захворвання з’яўляюцца сверб і сып, часта з далучэннем гнойнай інфекцыі з прычыны інфіцыравання пры расчэсванні. Ці аказваецца цяпер вязням якасная медычная дапамога і што робіцца дзеля спынення распаўсюджвання каросты – невядома.

Паводле “Вясны”, у наваполацкай калоніі – 101 палітвязень. Інфармацыі пра іх стан здароўя няма.

 Беларускае Радыё Рацыя