Суразмоўцы «Нашай Нівы» казалі пра 40 затрыманых архітэктараў, а разам з чальцамі іхных сем’яў лічба даходзіла да 70.

Па ўдакладненых звестках, затрымліваліся не толькі архітэктары, але і іншыя праекціроўшыкі.
Сярод пацверджаных выданнем асобаў, затрыманых у рэйдах з 14 па 16 лютага, трое мужчын пераведзены ў СІЗА №1 у межах крымінальнай справы. Ім ставяць у віну «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
Яшчэ двое праекціроўшыкаў атрымалі па 7 і 15 сутак і ўжо выйшлі на волю. Лёс яшчэ адной архітэктаркі, затрыманай 14 лютага, дагэтуль невядомы.
У час рэйду ў той жа дзень таксама былі затрыманая сястра аднаго з архітэктараў і жонка іншага. Яны таксама ўрэшце былі вызваленыя.
Вядома, што падчас пратэстаў 2020 года архітэктары і дызайнеры праходзілі асобнай калонай па Менску. Здымкі гэтай калоны і маглі стаць падставай для сёлетніх затрыманняў.