BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Супраць Вадзіма Саранчукова і Алеся Кіркевіча пачалі спецвытворчасць

Следчы камітэт Беларусі пачаў завочныя крымінальныя справы супраць актывіста Алеся Кіркевіча і выконваючага абавязкі старшыні партыі БНФ Вадзіма Саранчукова. Абодвух гарадзенцаў абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці. Абодва жывуць па-за межамі Беларусі.

Фота: “Вясна”

Працэдура “спецыяльнай вытворчасці” з’явілася ў 2022 годзе – яна дазваляе пачынаць завочную справу і праводзіць суды без абвінавачанага. Спецвытворчасць могуць прызначыць, калі чалавека абвінавачваюць у злачынствах супраць дзяржавы, масавых беспарадках, актах тэрарызму,  у пашкоджанні пуцей і па некаторых іншых артыкулах, якія ўлады выкарыстоўваюць у тым ліку для палітычнага пераследу сваіх апанентаў.

Беларускае Радыё Рацыя