BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Супрацоўніка фонда «Вяртанне» будуць судзіць за данат

У Гарадзенскім абласным судзе 25 сакавіка распачнецца суд над супрацоўнікам фонда «Вяртанне» Сяргеем Макарэвічам.

Сяргея Макарэвіча затрымалі 4 лістапада 2022 года пасля ператрусу ў яго дома. Меркавалася, што ён праходзіць па справе «Маёнтка Падароск». Як і фонд «Вяртанне», у якім працаваў Сяргей, «Маёнтак Падароск», ініцыятыва па аднаўленні старой сядзібы пад Ваўкавыскам, фінансаваліся бізнесоўцам і мецэнатам беларускага паходжання Паўлам Падкарытавым.

Фонд «Вяртанне» падтрымліваў шматлікія праекты беларускай культуры. Ён быў ліквідаваны ў канцы кастрычніка 2023 года рашэннем Менскага гарадскога суда, у шэрагу іншых незалежных грамадскіх і культурных арганізацый.

Увесь гэты час Сяргей знаходзіўся ў гарадзенскай турме №1. Пасля амаль пяці месяцаў за кратамі палітвязень быў вызвалены 11 красавіка 2023 года.

Цяпер стала вядома, што яго будуць судзіць за данат паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Справу будзе разглядаць Валер Раманоўскі.

вясна