BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Тэрмінова прыняць меры для абароны Паліны Шарэнды-Панасюк

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) 19 сакавіка заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць часовыя меры для абароны палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк. Гэта першы такі выпадак па справах супраць Беларусі.

Паліна адбывае тэрмін у папраўчай калоніі ў Беларусі і ўвесь гэты час знаходзіцца ў невыносных умовах: яе шматразова ўтрымлівалі ў ШІЗА і памяшканні камернага тыпу, ёй не аддавалі перадачы (у тым ліку і медыцынскія пасылкі з патрэбнымі ёй лекамі) і лісты; ёй не выдавалі бялізну, з-за чаго ёй прыходзілася спаць на падлозе, у камерах не было ацяплення і гарачай вады.

Знаходжанне ў бесчалавечных умовах моцна паўплывала на Паліну і значна пагоршылі стан яе здароўя, аднак адміністрацыя калоніі ніяк не рэагавала на шматлікія запыты забяспечыць жанчыну неабходная медыцынскай дапамогай.

вясна