У Астравецкім раёне шукаюць чатырох чалавек, якія размалявалі вагоны электрычкі. Здарэнне адбылося ўначы 22 сакавіка на станцыі “Гудагай”. Гарадзенскай міліцыі пра яго паведамілі ў 02:35.
Вядома, што электрычка спынілася ў Гудагаі на некалькі гадзін. Невядомыя скарысталіся момантам, зайшлі з тыльнага боку і фарбай з балончыкаў нанеслі надпісы на вагонах. Вагоны давялося накіраваць у малярны цэх.
Беларускае Радыё Рацыя
Ілюстрацыйнае фота з адкрытых крыніц