BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусь прывезлі дзяцей з акупаванай часткі Херсонскай вобласці

Каля 40 дзяўчынак і хлопчыкаў з акупаванай Херсоншчыны амаль два тыдні будуць знаходзіцца ў рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Лясная паляна» ў Гарадзенскай вобласці, піша «Спутник».

Фота: © Sputnik 

Прапагандысты ў сваім матэрыяле шмат пішуць пра канкрэтныя сямейныя выпадкі, пра бамбаванні і разбурэнні ад вайны, але не пішуць пра тое, што робяць у рэгіёне расейскія акупанты.

У сваю чаргу кіраўніца групы школьнікаў з Херсонскай вобласці Ірына паведаміла, што ў асноўным у Беларусь прыехалі дзеці з самога Херсону, бо гэты рэгіён найбольш пацярпеў падчас баявых дзеянняў. Цяпер яны разам з сем’ямі жывуць у розных абласцях Расеі. Таксама ў групе дзеці з Новай Кахоўкі, Наватроіцкага і Генічэску.