BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі ўводзяць дадатковыя меры бяспекі ў сувязі са святкаваннем Вербнай Нядзелі

Прэс-служба МУС паведамляе, што 24 сакавіка супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы ўнутраных войскаў МУС прымуць дадатковыя меры па забеспячэнні грамадскай бяспекі ў сувязі са святкаваннем Вербнай Нядзелі ў католікаў.

“Праваахоўнікі ўзмоцняць кантроль каля храмаў, на аб’ектах транспарту. Пры неабходнасці ў месцах вялікай колькасці грамадзян запланавана арганізацыя прапускнога рэжыму з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў”, – адзначыў намеснік начальніка ГУАПП МУС Сяргей Мірончык.

Таксама грамадзян просяць “інфармаваць аб падазроных асобах або пакінутых без нагляду рэчах, выконваць правапарадак, не дапускаць парушэння заканадаўства, з разуменнем ставіцца да дадатковых мер бяспекі”.

Беларускае Радыё Рацыя