BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У калоніях Беларусі не працуюць інтэрнэт-крамы для перадач вязням

У калоніях Беларусі цягам двух тыдняў не працуюць інтэрнэт-крамы для перадачаў вязням.

Праваабаронцы ініцыятывы «MAYDAY TEAM» даведаліся пра парушэнне працы інтэрнэт-крамаў, дзе можна замовіць перадачы для зняволеных. «Здаецца, не ўдаецца знайсці талковых праграмістаў», – іранізуюць актывісты.

Інтэрнэт-крамы даступныя на старонцы Дэпартаменту выканання пакаранняў. Там можна сабраць перадачу вагою да 50 кілаграмаў, замовіўшы і аплаціўшы харчы і «прадметы першай неабходнасці». Сэрвіс дзейнічае для вязняў у шасці папраўчых калоніях.

Паводле праваабаронцаў, вонкава інтэрнэт-крамы працуюць, аднак праблемы паўстаюць на этапе рэгістрацыі або ўваходу ў асабісты акаўнт. Ужо цягам двух тыдняў карыстальнікі бачаць «памылку 403».

Як тлумачаць адмыслоўцы, такая праблема ўзнікае ў выпадку няправільных наладаў старонкі адміністратарам.

«Падобна на тое, што не ўдаецца знайсці талковых праграмістаў», – адзначае «MAYDAY TEAM».

Праваабаронцы кажуць, што сваякі стала скардзяцца на працу гэтага рэсурсу, даводзіцца часта званіць у тэхпадтрымку. Першыя інтэрнэт-крамы для перадачаў зняволеным з’явіліся ў сакавіку 2021 года. «Дэпартамент выканання пакаранняў за тры гады так і не здолеў знайсці праграмістаў патрэбнай кваліфікацыі для наладкі інтэрнэт-замоваў», – канстатавалі праваабаронцы