BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гародні пачалі разгляд справы супрацоўніка шклозавода

У Гародні пачынаюць разгляд справы супрацоўніка Гарадзенскага шклозавода.

Аляксандра Піўчука абвінавачваюць у абразе і паклёпе на Лукашэнку, абразе прадстаўніка ўлады і здзеку з дзяржаўных сімвалаў, піша “Вясна”. Працэс ідзе ў судзе Ленінскага раёна.

Пра затрыманне Аляксандра стала вядома 2 верасня 2023 года. Тады ж з’явілася і відэа, на якім ён кажа, што затрыманы за абразлівыя каментары ў адрас кіроўных асоб. Таксама сілавікі абвінавацілі яго ў “русафобіі”.