У Гародні перад навучэнцамі каледжа паказальна ўзялі пад варту дзяўчат, якія раней падпалілі чырвона-зялёны сцяг
Як сцвярджаецца, у ноч на 1 красавіка дзве дзяўчыны падпалілі сцяг на адным з адміністрацыйных будынкаў. Іх дзеянні трапілі на камеры відэаназірання.
Адна з дзяўчат — беспрацоўная, другая — навучэнка каледжа, у якім і правялі паказальны працэс узяцця пад варту. Вядома, што дзяўчатам 22 і 23 гады.
Беларускае Радыё Рацыя