У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі. У Гародні жорстка затрымалі мужчыну, які вярнуўся з Польшчы на радзіму. Сілавікі абвінавацілі яго ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту, паведамляе ПЦ “Вясна”.

У Менску ў судзе Савецкага раёна асудзілі Аляксея Скварчэўскага, якога абвінавацілі ў “несанкцыяваным пікетаванні”. Паводле пастановы суда, “мужчына размясціў на лініях электраперадач ліхтарнага слупа паблізу свайго дома пяць балонікаў бела-чырвона-белага колеру”. Віну Аляксей на судзе не прызнаў і растлумачыў, што сапраўды адпусціў з акна ў паветра пяць балонікаў, якія яму падарылі на Дзень народзінаў, але тыя зачапіліся на лініях. У выніку суддзя Аляксандр Воўк прызначыў Аляксею 15 сутак арышту, а таксама пастанавіў знішчыць балонікі.