У Гомельскай вобласці затрымалі чатырох чалавек за «цынічныя каментары» пра тэракт у Расеі Такімі каментарамі беларускія сілавікі палічылі меркаванні:

«Ва Украіне кожны дзень кучы нявінных мірных жыхароў гінуць ад абстрэлаў расейцамі гарадоў. Дзе жалобы? Ці ўсе настолькі крывадушнікі?»;
«Чаму нічога не адмяняюць [мерапрыемствы], калі ва Украіне страляюць па жылых дамах і гінуць дарослыя і дзеці? Гэта, напэўна, іншае»;
«Як яны змаглі тэлепартавацца ў ПЯТНІЦУ, калі пробкі з Масквы кіламетровыя на выезд у Бранскую вобласць за 5 гадзін?! Ліха па вушах ездзяць, ды не стыковак шмат у людзей па гэтым сцэнары!».
Адзначым, што як мінімум першыя два каментары набралі дзясяткі «падабаек» ад іншых людзей у сацсетках.
Крыніца “Вясна”