BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Маладэчне затрымалі экс-палітвязня Паўла Пяскова

Як піша праваабарончы цэнтр «Вясна», ён пайшоў адзначацца ў РУУС і не вярнуўся. Па інфармацыі праваабаронцаў, гэта ўжо другі арышт экс-палітвязня пасля вызвалення. Зусім нядаўна Павел ужо адбываў пяць сутак паводле аналагічнага абвінавачання.

Павел Пяскоў – першы беларус, асуджаны на крымінальны тэрмін за падзеі 2020 года. Яго абвінавацілі па:

арт. 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак.

арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы.

Па рашэнні суда мужчыну прыгаварылі да 3 гадоў і 3 месяцаў калоніі. Пазней тэрмін пазбаўлення волі павялічылі на год, асудзіўшы Паўла за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». У лютым 2024 года стала вядома, што Пяскоў поўнасцю адбыў тэрмін і выйшаў на волю.